Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 кастрычніка 2019, 10:05

Дапкюнас: для пашырэння эканамічных сувязей паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ёсць усе ўмовы

3 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Для пашырэння сувязей паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ў гандлёва-эканамічнай сферы ёсць усе неабходныя ўмовы. Такі пункт гледжання выказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас 2 кастрычніка на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня заснавання Рэспублікі Карэя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што за сваю гісторыю існавання гэта краіна зведала нямала нягод і разбуральных войнаў, але нязменнай засталася запаведзь аб адзінстве нацыі. Ён звярнуў увагу, што для Беларусі і Рэспублікі Карэя паняцці каштоўнасці роднай зямлі і сям'і аднолькава важныя. "Беларускі народ кранальна ставіцца да Радзімы, сямейных каштоўнасцей і традыцыйнага ўкладу жыцця. Як і карэйцы, мы беражліва пранеслі любоў да Радзімы праз полымя шматлікіх войнаў і выпрабаванняў", - сказаў Андрэй Дапкюнас.

Ён пажадаў міру і спакою ў вялікай і квітнеючай сям'і карэйскага народа. "Мы шчыра спадзяёмся, што ідэі бацькі-заснавальніка, карэйскага караля Тангуна дадуць магчымасць вярнуць стабільнасць, а з дапамогай дыпламатыі некалі падзеленыя браты зноў атрымаюць поўную сям'ю - сваю Карэю. І мы гатовы ўсяляк у гэтым дапамагаць", - падкрэсліў Андрэй Дапкюнас.

Адносна ўзаемадзеяння Рэспублікі Карэя з Беларуссю ён выказаў меркаванне, што цяпер ёсць усе неабходныя ўмовы для яго пашырэння, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. "Мы ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі і цвёрдай воляй мы даб'ёмся вялікіх поспехаў па ўсіх напрамках двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў намеснік кіраўніка беларускага МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі