Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дапкюнас абмеркаваў з намеснікам генеральнага сакратара НАТА супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з новымі пагрозамі

Палітыка 16.10.2019 | 18:40
Антоніа Місіролі і Андрэй Дапкюнас. Фота МЗС
Антоніа Місіролі і Андрэй Дапкюнас. Фота МЗС

16 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сёння сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара НАТА па новых выкліках бяспецы Антоніа Місіролі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Антоніа Місіролі стаў самым высокім за апошнія 27 гадоў прадстаўніком кіраўніцтва сакратарыята Паўночнаатлантычнага альянса, які наведаў Беларусь. Субяседнікі адзначылі паступовую тэндэнцыю паляпшэння адносін Беларусі і НАТА, абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі з краінамі-членамі і партнёрамі НАТА ў розных галінах, у тым ліку ў сферы барацьбы з новымі выклікамі і пагрозамі, уключаючы тэрарызм.

Андрэй Дапкюнас падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння з НАТА на ўзаемапаважальнай і раўнапраўнай аснове. Ён праінфармаваў Антоніа Місіролі аб выніках міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій", якая адбылася ў Мінску 3-4 верасня.

Беларускі дыпламат таксама прыцягнуў увагу субяседніка да ініцыятыў Беларусі аб стварэнні "пояса лічбавага добрасуседства", а таксама распрацоўкі дэкларацыі аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе, адзначыўшы, што прапановы беларускага боку накіраваны на зніжэнне канфрантацыі, аднаўленне даверу і ўмацаванне дружалюбных сувязей паміж краінамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.