Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дадон: у Беларусі і Малдовы вельмі добрыя кантакты на палітычным узроўні

Палітыка 24.06.2019 | 10:21
Ігар Дадон. Фота з архіва
Ігар Дадон. Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Малдовы вельмі добрыя кантакты на палітычным узроўні, заявіў прэзідэнт Малдовы Ігар Додон у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"У нас вельмі добрыя кантакты на палітычным узроўні, вельмі добрыя сумесныя прадпрыемствы, якія працуюць у Кішынёве. Мы збіраем трактары, тралейбусы. Думаю, што ўсе гэтыя праекты будуць прадоўжаны", - адзначыў Ігар Дадон.

Прэзідэнт Малдовы ў час візіту ў Беларусь наведаў у тым ліку Парк высокіх тэхналогій. Для Ігара Дадона ў ПВТ арганізавалі прэзентацыю магчымасцей і перспектыў парка і Беларусі ў IT-сферы ў цэлым. "Я здзіўлены тымі дасягненнямі, якія ўжо тут, у парку, убачыў. У нас у Малдове таксама ёсць IT-паркі, але я думаю, што нам ёсць чаму навучыцца ў вас. Я ведаю, што ёсць супрацоўніцтва - трэба гэта прадаўжаць", - лічыць малдаўскі лідар.

Ігар Дадон пракаменціраваў апошнія падзеі ў Малдове і фарміраванне новага складу ўрада. "Упершыню за ўсе гады незалежнасці, можа, унікальны вопыт у нашым рэгіёне, калі ёсць унутраны кансэнсус паміж рознымі палітычнымі сіламі, - сказаў ён. - Вось гэта парламенцкая большасць, наша задача - зрабіць усё магчымае, каб яна захоўвалася як мага больш. Вядома, я ў якасці прэзідэнта буду рабіць усё магчымае для гэтага".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэканструкцыя плошчы Перамогі З ліпеня 2019 года па май 2020 года ў Мінску запланаваны капітальны рамонт плошчы Перамогі.