Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Чылі зацікаўлена ў доўгатэрміновым супрацоўніцтве з Беларуссю - Бенітэс

Палітыка 11.10.2019 | 09:00
Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чылі зацікаўлена ў доўгатэрміновым супрацоўніцтве з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра замежных спраў па міжнародных эканамічных адносінах Рэспублікі Чылі Радрыга Яньес Бенітэс, які на чале дэлегацыі гэтай краіны пабываў з візітам у Мінску.

Намеснік міністра расказаў, што асноўнай мэтай прыезду было вывучэнне патэнцыялу супрацоўніцтва з Беларуссю. "Вельмі важны абмен думкамі аб нашых магчымасцях і вызначэнне перспектыў развіцця эканамічных сувязей паміж дзвюма дзяржавамі", - сказаў ён.

Радрыга Яньес Бенітэс сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Еўдачэнкам. Яны абмеркавалі нарошчванне беларуска-чылійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, уключаючы ўзаемадзеянне Чылі з ЕАЭС. Разглядалася таксама пытанне далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. У праграме чылійскай дэлегацыі было наведванне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парка высокіх тэхналогій, БелАЗа, Банка развіцця.

"Для Чылі важна, каб беларускі бок разглядаў нас як перспектыўнага стратэгічнага партнёра, асабліва ў рамках ўзаемадзеяння з ЕАЭС. Для нас развіццё кантактаў з беларускімі партнёрамі - гэта ў тым ліку магчымасць выхаду на рынкі краін гэтага саюза. Мы ў сваю чаргу гатовы стаць пляцоўкай і дапамагчы беларускаму боку з пастаўкамі тавараў у іншыя дзяржавы нашага рэгіёна", - звярнуў увагу намеснік кіраўніка МЗС Чылі. Ён таксама адзначыў, што Чылі імпартуе шмат замежных тавараў, але, на жаль, у іх ліку вельмі мала беларускіх.

У Чылі з савецкіх часоў добра ведаюць тэхніку Беларускага аўтамабільнага завода, якая выкарыстоўваецца ў горназдабыўной прамысловасці. "У Беларусі таксама вялікі патэнцыял для паставак на чылійскі рынак малочнай прадукцыі", - лічыць намеснік міністра. У ліку тавараў, пастаўкі якіх Чылі гатова пашыраць для Беларусі, - ласось, віно, сушаныя фрукты.

Разам з гэтым Радрыга Яньес Бенітэс сказаў аб наяўнасці некаторых праблем з пошлінамі, якія для беларускіх тавараў пакуль істотна вышэйшыя, чым для іншай замежнай прадукцыі, што паступае ў Чылі. Чылійскі бок разлічвае на ўрэгуляванне гэтага пытання.

"Цяпер беларуска-чылійскі тавараабарот невялікі - каля $10 млн, з якіх 90 працэнтаў прыпадае на продаж тавараў з Чылі ў Беларусь. Мы зацікаўлены ў нарошчванні ўзаемных паставак і думаем над сумеснымі праектамі і праграмамі, якія дадуць магчымасць павялічыць узаемны тавараабарот", - рэзюмаваў чылійскі госць.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.