20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь з візітам прыбыў член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, сакратар Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі. Пасля прылёту ў аэрапорце адбыліся кароткія перагаворы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыем Крутым.-0-






