Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МЗС Беларусі быў запрошаны Часовы павераны ў справах Арменіі ў Рэспубліцы Беларусь Нарак Ціратуран у сувязі з вандалізмам у дачыненні да будынка беларускай дыпмісіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
"Армянскі дыпламат быў падрабязна праінфармаваны аб учыненым групай асоб акце вандалізму ў дачыненні да будынка Пасольства Беларусі ў Ерэване, нанесеным беларускай дыпмісіі ўроне і відавочна недастатковых мерах армянскіх праваахоўных органаў па яго прадухіленні", - расказалі ў прэс-службе міністэрства.
Армянскаму боку ўказана на абавязак забеспячэння прымаючай дзяржавай захаванасці беларускай дыпмісіі і яе маёмасці, а таксама бяспекі дыпламатычнага персаналу, як гэта ўстаноўлена Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах і паўсюль прынята.
"Беларускі бок зыходзіць з таго, што вандалы будуць устаноўлены, кампенсуюць нанесены ўрон і панясуць пакаранне ў адпаведнасці з заканадаўствам Арменіі", - падкрэслілі ў МЗС.-0-