ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 красавіка 2023, 11:04

Чарнабай расказаў аб негатыўных наступствах уступлення Фінляндыі ў НАТА

Фота з архіва
Фота з архіва

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйнае ўступленне Фінляндыі ў НАТА, якое адбылося 4 красавіка, хутчэй пагражае дэстабілізацыяй абстаноўкі ў Паўночнай Еўропе, чым павышае бяспеку гэтай краіны. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў ваенны аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай.

"У інтарэсах бяспекі Фінляндыі якраз было захаванне пазаблокавага статусу, ад якога кіраўніцтва краіны пад націскам Вашынгтона і Бруселя неразважліва адмовілася, нават не правёўшы грамадскага абмеркавання або тым больш рэферэндуму па гэтым ключавым для дзяржавы пытанні", - лічыць эксперт.

Разам з тым уступленне Фінляндыі ў Паўночнаатлантычны альянс істотна зменіць баланс сіл, які захоўваўся дзесяцігоддзямі, адразу ў двух рэгіёнах: балтыйскім і арктычным, што не можа не выклікаць рэакцыі ў адказ з боку Расіі, вымушанай прымаць меры па забеспячэнні сваёй ваеннай бяспекі ў новых умовах, адзначыў Андрэй Чарнабай.

"Перш за ўсё, ключавое значэнне Фінляндыі для НАТА мае доўгая, каля 1300 км, сухапутная граніца з Расійскай Федэрацыяй, што фактычна ў два разы павялічвае лінію сутыкнення ваеннага блока з Расіяй. Па-другое, у значнай ступені нарошчваецца ваенна-марскі складнік Паўночнаатлантычнага альянсу на Балтыйскім моры. Нарэшце, непасрэдна для ЗША вельмі важны арктычны статус Фінляндыі, паколькі Вашынгтон апошнім часам адкрыта праводзіць палітыку, накіраваную на дамінаванне ў Арктыцы, - падкрэсліў эксперт. - Больш таго, Фінляндыя ўступіла ў НАТА, не агучыўшы якіх-небудзь асаблівых для сябе ўмоў, што па ўмаўчанні прадугледжвае магчымасць размяшчэння на тэрыторыі краіны замежных ваенных баз і нават ядзернай зброі іншых краін альянсу. Напрыклад, у 2022 годзе прэм'ер-міністр Швецыі Магдалена Андэрсан, падаючы заяўку на ўступленне ў НАТА, агаварыла адмову ад размяшчэння замежных ваенных баз і ядзернай зброі. Фінляндыя ж гэтага рабіць не стала, дазволіўшы альянсу ў поўнай меры асвойваць сваю стратэгічна важную тэрыторыю. Такім чынам, папаўненне Паўночнаатлантычнага альянсу яшчэ адным членам ніяк не садзейнічае стабілізацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Еўропе, а толькі вядзе да росту напружанасці і далейшай эскалацыі, стварае перадумовы для з'яўлення новых рызык і выклікаў бяспецы Расіі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі