Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лістапада 2021, 18:58

Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў маі 2022 года ў Казахстане

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім пасольстве ў Маскве.

"У ходзе пасяджэння адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных тэмах эканамічнага і гуманітарнага парадку дня, - гаворыцца ў паведамленні. - Кіраўнікі дэлегацый падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве па ахове і абароне правоў на аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў у інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетках, зацвердзілі Канцэпцыю стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту на "прасторы 1520" да 2030 года. Былі таксама зацверджаны Комплексны план мерапрыемстваў на 2021-2025 гады па рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва на перыяд да 2030 года і План мерапрыемстваў па правядзенні ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2022 годзе Года народнай творчасці і культурнай спадчыны".

Прыняты і іншыя рашэнні, у тым ліку аб фінансавым забеспячэнні дзейнасці органаў СНД.

Вырашана таксама правесці чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці ў маі 2022 года ў Рэспубліцы Казахстан. Рэспублікай Беларусь выказана ўдзячнасць Выканаўчаму камітэту СНД, Рэспубліцы Узбекістан, Рэспубліцы Казахстан і ўсім краінам СНД за аказанае садзейнічанне ў выкананні функцыі бягучага старшынства ў Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі