Сцяг Пятніца, 20 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 студзеня 2026, 10:56

Чаму ЗША прапанавалі Беларусі стаць заснавальнікам Савета міру, расказаў эксперт

Фота з архіва
Фота з архіва
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" Аляксей Аўдонін у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў сваё меркаванне аб тым, чаму ЗША прапанавалі Беларусі стаць заснавальнікам новай міжнароднай арганізацыі - Савета міру.

"Гэты зварот з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа азначае прызнанне высокага статусу кіраўніка нашай дзяржавы і Рэспублікі Беларусь у пытаннях урэгулявання канфліктаў і імкнення да пашырэння міру ва ўсіх рэгіёнах. Як вынік, Беларусь мае высокі статус і прызнанне сярод ключавых цэнтраў сіл, да якіх адносяцца і ЗША. Аднак у гэтых умовах важна разумець, што пры стварэнні новых падобных структур галоўным з'яўляецца тое, што яны не павінны паўтарыць лёс Лігі Нацый, якая існавала ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі, а павінны быць сапраўды арыентаваны на прынясенне міру і парадку на Блізкі Усход і, вядома ж, садзейнічаць урэгуляванню іншых узброеных канфліктаў, выключыўшы выкарыстанне войнаў у якасці інструмента вырашэння задач, задавальнення інтарэсаў буйных карпарацый і банкаў", - адзначыў Аляксей Аўдонін.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што Дональд Трамп вельмі імкнецца ўвайсці ў гісторыю ЗША і ўсяго чалавецтва як той, хто прынёс мір на планету Зямля. "Для таго, каб дасягнуць такіх мэт, неабходны нейкія міжнародныя структуры для папулярызацыі гэтай ідэі і пашырэння яе. З гэтай мэтай і разглядаецца магчымасць стварэння гэтай новай структуры. Але мы добра разумеем, што перад пачаткам гэтай ініцыятывы ЗША выйшлі з многіх пагадненняў у рамках ААН і фактычна ўрэзалі бюджэт фінансавання гэтай арганізацыі. Тым самым яны стварылі ўмовы да падрыву арганізацыі, якая была створана адразу пасля Другой сусветнай вайны. Гэта з'яўляецца сведчаннем таго, што ЗША спрабуюць стварыць нейкую новую рэальнасць, новы фармат міжнародных адносін. І гэта, вядома ж, падрывае бягучае міжнароднае права (у першую чаргу ў галіне бяспекі), нівеліруе ролю Савета Бяспекі ААН і стварае вельмі небяспечныя прэцэдэнты ў пытаннях урэгулявання любых узброеных канфліктаў", - падкрэсліў эксперт.

Як паведамлялася раней, беларускі бок атрымаў асабісты зварот Дональда Трампа ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У звароце Рэспубліцы Беларусь у кантэксце ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Савета міру - новай міжнароднай арганізацыі. У сваю чаргу ў МЗС Беларусі падкрэслілі, што краіна гатова прыняць удзел у дзейнасці Савета міру з надзеяй, што гэта арганізацыя пашырыць свае рамкі і паўнамоцтвы далёка за межы прапануемага ў ініцыятыве мандата. Гэта ў перспектыве можа паўплываць і на яе актыўны удзел у глабальных працэсах па ўрэгуляванні любых міжнародных канфліктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі