Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2019, 18:35

Больш за 670 прадстаўнікоў СМІ атрымалі акрэдытацыю ў інфацэнтры ЦВК

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акрэдытацыю ў інфармацыйным цэнтры ЦВК "Выбары-2019" атрымалі 678 прадстаўнікоў СМІ, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра інфармацыі, кіраўнік інфацэнтра Павел Лёгкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інфацэнтр практычна гатовы да работы. "Наладжана відэа-канферэнц-сувязь з рэгіёнамі, створаны неабходныя ўмовы для работы журналістаў. Мы акрэдытавалі 678 прадстаўнікоў СМІ, у тым ліку 323 замежныя", - праінфармаваў Павел Лёгкі.

"Акрамя таго, мы запрасілі групу амаль з чатырох дзясяткаў экспертаў, якія будуць каменціраваць тэматыку парламенцкіх выбараў", - адзначыў ён.

Па традыцыі інфацэнтр размясціўся ў малой зале Палаца Рэспублікі. "Тут ёсць усё неабходнае, каб цэнтр працаваў як гадзіннік", - падкрэсліў першы намеснік міністра інфармацыі.

Адкрыецца інфацэнтр 17 лістапада (першая прэс-канферэнцыя запланавана на 10.00) і будзе працаваць да глыбокай ночы. На наступны дзень, 18 кастрычніка, ЦВК агучыць тут папярэднія вынікі выбараў. Плануюцца таксама прэс-канферэнцыі наглядальных місій.

Інфацэнтр быў адкрыты ў 2001 годзе на выбарах Прэзідэнта. Ён прызначаны быць пляцоўкай для камунікацыі Цэнтрвыбаркама і журналістаў, дзе яны могуць атрымаць самую свежую інфармацыю з першых вуснаў.

Выбарчая кампанія ў Беларусі выходзіць на фінішную прамую. Датэрміновае галасаванне завяршаецца 16 лістапада. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у нядзелю, 17 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі