Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 верасня 2018, 16:04

Больш за 40 дакументаў аб супрацоўніцтве плануецца падпісаць на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

11 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Больш за 40 дакументаў аб супрацоўніцтве плануецца падпісаць на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Юрый Вараб'ёў напярэдадні пасяджэння беларускага і расійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час форуму мы будзем не толькі абмяркоўваць перспектыўныя стратэгічныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, але і плануецца падпісанне больш як 40 сумесных дакументаў аб супрацоўніцтве. Гэта з'яўляецца вельмі важным вынікам кожнага форуму і садзейнічае паглыбленню нашай інтэграцыі", - адзначыў Юрый Вараб'ёў.

Ён падкрэсліў гатоўнасць Магілёва да маючага адбыцца форуму. "Мы сёння змаглі пераканацца ў высокай ступені гатоўнасці асноўных аб'ектаў. У нас не выклікае сумненняў, што ўсе яны дастойна прымуць удзельнікаў, - сказаў намеснік старшыні Савета Федэрацыі. - Сама праграма вельмі цікавая і насычаная рознымі мерапрыемствамі. Яна забяспечвае рэалізацыю асноўнай ідэі форуму. Таму я перакананы, што мы дастойна і на высокім арганізацыйным узроўні правядзём гэта вельмі важнае для абедзвюх краін і народаў мерапрыемства".

Юрый Вараб'ёў дадаў, што ў форуме чакаецца ўдзел прадстаўнікоў прыкладна 30 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Мерапрыемства праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі