Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лістапада 2019, 19:32

Больш як тысяча міжнародных наглядальнікаў ужо акрэдытаваны на парламенцкіх выбарах у Беларусі

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК акрэдытавала на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання 1001 міжнароднага наглядальніка. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Больш за ўсё наглядальнікаў на гэты момант акрэдытавана ад СНД (465) і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (337). Ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ да гэтага часу заяўлена 83 эксперты, ад ПАСЕ - 28, ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - 17.

Акрэдытацыю наглядальніка на выбарах у Беларусі атрымалі 47 дыпламатаў, 21 прадстаўнік выбарчых органаў замежных дзяржаў. Назіраць за выбарчай кампаніяй маюць намер таксама тры незалежныя эксперты.

Акрамя таго, выбарчыя камісіі, паводле апошніх даных ЦВК, акрэдытавалі амаль 28 тыс. нацыянальных наглядальнікаў: ад палітычных партый (1,7 тыс.), грамадскіх аб'яднанняў (23,1 тыс.), працоўных калектываў (1,2 тыс.) і грамадзян, якія падалі заявы,(1,9 тыс.).

Выбарчая кампанія ў Беларусі выходзіць на фінішную прамую. У аўторак, 12 лістапада, стартавала датэрміновае галасаванне. Яно прадоўжыцца па 16 лістапада ўключна. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у нядзелю, 17 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі