Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 снежня 2022, 10:57

"Бяспека СД ад знешняга ўздзеяння будзе забяспечана". Лебедзеў аб выніках візіту Пуціна ў Мінск

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінск прайшоў вельмі рэзультатыўна, заявіў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Візіт Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінск прайшоў вельмі рэзультатыўна. Прадстаўнікі краін СНД у Выканкаме ўважліва сачылі за ходам візіту, за яго асвятленнем. І выказванні прэзідэнтаў і Беларусі, і Расіі, якія прагучалі пасля завяршэння візіту, вядома, абнадзейваюць, - сказаў Сяргей Лебедзеў. - Умацоўваецца цеснае эканамічнае, гуманітарнае, ваенна-палітычнае супрацоўніцтва. І вынікі візіту, мне здаецца, якраз садзейнічаюць таму, што бяспека і Расіі, і Беларусі ад знешняга ўздзеяння будзе забяспечана. Гэта вельмі добра".

Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. У праекце значацца сем пытанняў. Асноўнае з іх - падвядзенне вынікаў старшынства Рэспублікі Казахстан у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2022 годзе. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіць старшынствуючы ў савеце пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Казахстан пры статутных і іншых органах СНД пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў.

Пастаянныя прадстаўнікі краін СНД абмяркуюць накіраванне спартыўных дэлегацый для ўдзелу ў II Гульнях краін СНД. Спаборніцтвы пройдуць у Беларусі з 3 па 15 жніўня 2023 года па 20 відах спорту. Чаканая колькасць удзельнікаў Гульняў - спартсмены, трэнеры, суддзі, медыцынскі персанал і іншыя асобы - амаль 3 тыс. чалавек. Спаборніцтвы прапануецца правесці ў Мінску, Барысаве, Салігорску, Маладзечне, Брэсце, Оршы, Жлобіне, Гродне, Магілёве.

Члены Савета пастаянных прадстаўнікоў падвядуць вынікі сваёй дзейнасці ў гэтым годзе і намецяць планы работы на наступны з улікам прыярытэтных задач развіцця СНД. Акрамя таго, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць ход выканання плана асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі далейшага развіцця СНД і прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі