Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 ліпеня 2021, 11:13

Бяляеў: Расія - наш бліжэйшы саюзнік, таму прэзідэнты абмяркоўваюць пытанні бяспекі ва ўсіх аспектах

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія - наш бліжэйшы саюзнік, таму прэзідэнты абмяркоўваюць пытанні бяспекі ва ўсіх аспектах. Такое меркаванне газеце "СБ. Беларусь сегодня" выказаў палітолаг Аляксей Бяляеў, каменціруючы вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь і Расія знаходзяцца ў Саюзнай дзяржаве, як адзначыў Уладзімір Пуцін, не страчваючы пры гэтым суверэнітэт. Адпаведна, мы маем адзін перад адным значна больш абавязацельстваў, чым іншыя краіны, і адначасова значна больш магчымасцей для ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. Таму сам факт сустрэчы даказвае, што ў Беларусі і Расіі адносіны асаблівыя, якія выдзяляюцца на фоне ўсіх іншых шмат- і двухбаковых, - лічыць аналітык. - Безумоўна, сустрэча была выклікана сур'ёзнымі абставінамі. Не сакрэт, што Беларусь цяпер знаходзіцца на паўасадным становішчы, зведвае сур'ёзную атаку з боку калектыўнага Захаду. Расія - наш бліжэйшы саюзнік, таму прэзідэнты абмяркоўваюць пытанні бяспекі ва ўсіх аспектах. Тое, што не было гучных падагульняючых заяў, не значыць, што не прынята ніякіх рашэнняў. Рашэнні былі прыняты, і асабіста мне здаецца, што яны датычыліся якраз сферы бяспекі. Такія рашэнні не прынята аб'яўляць на публіку".

Аляксей Бяляеў лічыць паказальнай дамоўленасць адносна газавай праблемы - на працягу многіх гадоў гэта пытанне было пэўным раздражняльнікам.

"Але сёння мы бачым сусветныя трэнды на павышэнне кошту газу. Тыя ж ЗША ў апошні сезон вымушаны былі гандляваць у сябе газ па некалькі тысяч долараў за тысячу кубаметраў. Для Беларусі цана ў тры, а то і ў чатыры разы ніжэйшая за цэны, якія склаліся на еўрапейскім рынку. Безумоўна, гэта паказчык адсутнасці рознагалоссяў паміж Беларуссю і Расіяй у такім пытанні. Цяпер рыхтуецца адзіны рынак вуглевадародаў у ЕАЭС, на гэтым фоне Беларусь мае значна больш пераваг, чым астатнія ўдзельнікі саюза", - рэзюмаваў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі