Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 красавіка 2025, 14:09

Бесчалавечны акт апаганення памяці воінаў-вызваліцеляў. МЗС Беларусі пра знішчэнне манументаў у Эстоніі

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы бесчалавечны акт апаганення памяці воінаў-вызваліцеляў часоў Другой сусветнай вайны адбыўся ў Эстоніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У МЗС падкрэслілі: "Захаванне памяці аб героях мінулага - гэта не толькі даніна павагі, але і аснова пабудовы будучыні. Павага да гісторыі - прыкмета сілы духу і сталасці грамадства".

"Застаецца толькі спытаць, дзе былі б цяпер і пад якім сцягам хадзілі б эстонскія гора-палітыкі, калі б не гераічны подзвіг людзей, помнікі якім яны так бяздумна і ганебна зносяць, і ў якую будучыню яны вядуць сваю краіну?" - задалі пытанне ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Як паведамляе РІА Навіны, супрацоўнікі Эстонскага ваеннага музея знішчылі манументы памяці байцоў Чырвонай Арміі, якія вызвалялі Эстонію ад нацысцкай акупацыі, на тэрыторыі Талінскіх ваенных могілак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі