Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лютага 2022, 11:26

БЕЛТА вядзе прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі Макея

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На YouTube-канале БЕЛТА вядзецца прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Мерапрыемства праходзіць у Нацыянальным прэс-цэнтры. Тэмай прэс-канферэнцыі сталі вынікі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС у 2021 годзе.

У пачатку тыдня Міністэрства замежных спраў апублікавала агляд вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і сваёй дзейнасці ў мінулым годзе. У ведамстве адзначылі, што непасрэдны ўплыў на фарміраванне і рэалізацыю знешняй палітыкі Беларусі ў 2021 годзе аказвала далейшае абвастрэнне геапалітычных і геаэканамічных супярэчнасцей у глабальным і рэгіянальным разрэзах, нарастанне дэстабілізацыі сферы міжнароднай бяспекі.

"Пашырэнне практыкі выкарыстання некаторымі краінамі для дасягнення сваіх мэт палітыкі аднабаковых абмежавальных мер і эканамічнага націску ўзмацніла турбулентнасць у міждзяржаўных адносінах, стварыўшы дадатковыя перашкоды для развіцця сусветнага гандлю і выхаду з крызісу, выкліканага пандэміяй COVID-19, якая захоўвае свой уплыў на міжнародныя працэсы", - гаворыцца ў аглядзе.

"Ва ўмовах усё большага знешняга націску і непрыкрытага ўмяшання дзяржаў Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі асноўныя намаганні нашай краіны на міжнароднай арэне ў 2021 годзе былі накіраваны на абарону і ўмацаванне нацыянальнага суверэнітэту і бяспекі, канцэптуальнае пераасэнсаванне прыярытэтаў знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці пры захаванні прынцыпу шматвектарнасці", - падкрэслілі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі