
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская ў час 50-й сесіі Савета па правах чалавека прыняла ўдзел у дыскусіі са спецыяльным дакладчыкам па сучасных формах расізму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Беларускі дыпламат прыцягнула ўвагу да маштабнай дыскрымінацыі ў краінах ЕС рускамоўных грамадзян, уключаючы беларусаў, у розных сферах жыццядзейнасці - у перамяшчэнні, адукацыі, культуры, спорце, ахове здароўя, фінансах. Яна адзначыла, што заахвочванне русафобіі і санкцыйная апантанасць заходніх палітыкаў садзейнічаюць распальванню міжцывілізацыйнага канфлікту ў Еўропе.
Ларыса Бельская звярнула ўвагу спецдакладчыка на тое, што ў шэрагу заходніх і іншых краін названыя працэсу развіваюцца пры небяспечнай падтрымцы на дзяржаўным узроўні дзейнасці ваенізаваных груп, якія прапаведуюць міжнацыянальную і расавую нянавісць, ідэалогію неанацызму.
"Беларусь заклікала спецдакладчыка аб'ектыўна і непрадузята ацэньваць гэтыя працэсы і самым рашучым чынам рэагаваць на факты дыскрымінацыі беларусаў і рускіх, дабівацца аднаўлення іх правоў", - падкрэслілі ў МЗС.
Беларуская дэлегацыя запрасіла савет азнаёміцца з чарговым дакладам МЗС па найбольш рэзанансных выпадках парушэнняў правоў чалавека ў асобных краінах свету, які быў апублікаваны напярэдадні.-0-