Фота з архіва
15 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, упершыню ў верасні ў адзіны дзень галасавання змогуць прыняць удзел у выбарах у органы мясцовага самакіравання. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама РФ Мікалай Булаеў на пасяджэнні ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
"У адзіны дзень галасавання ў гэтым годзе мы будзем мець магчымасць, напэўна, прымаць на выбарчых участках і ў якасці выбаршчыкаў грамадзян Беларусі, якія пражываюць на пастаяннай аснове ў Расіі і маюць пасведчанне на права жыхарства. І таксама будзем мець выпадкі, калі гэтыя грамадзяне будуць, магчыма, вылучацца кандыдатамі ў органы мясцовага самакіравання", - сказаў Мікалай Булаеў.
Пратакол, які дае магчымасць расіянам, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, і беларусам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РФ, удзельнічаць у мясцовых выбарах у абедзвюх краінах як у якасці выбаршчыкаў, так і ў якасці кандыдатаў, быў падпісаны прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным у сакавіку мінулага года.-0-