Фота Пасольства Беларусі ў Расіі
3 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. "Беларускую вёску" адкрылі ў Санкт-Пецярбургу ў Дзень Незалежнасці Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
"У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пасол у Расіі Аляксандр Рагожнік працуе ў Санкт-Пецярбургу. Разам з намеснікам міністра замежных спраў Паўлам Уцюпіным Аляксандр Рагожнік прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці культурна-гастранамічнай прасторы "Беларуская вёска" ў гандлёва-забаўляльным комплексе "Піцэрлэнд", - сказалі ў прэс-службе.
У "Беларускай вёсцы" прадстаўлены вядучыя беларускія вытворцы малочнай, мясной і кандытарскай прадукцыі, традыцыйных далікатэсаў, вырабы з лёну і фарфору.
"Беларуская вёска" ў Піцеры - праект "Мінскага малочнага завода нумар 1", які стаў мультыбрэндавым. З вядучымі беларускімі брэндамі працуе без пасрэднікаў. У сувязі з гэтым цэны і асартымент канкурэнтаздольныя", - дадалі ў дыпмісіі.-0-