Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2021, 12:07

Беларускія парламентарыі ўдзельнічаюць у пленарным пасяджэнні МПА СНД

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай прымае ўдзел у 53-м пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе дэлегацыі - член Прэзідыума Савета Рэспублікі Сяргей Сівец, член Савета Рэспублікі Фелікс Яшкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка.

Як чакаецца, парламентарыі прымуць сумесную заяву МПА СНД, Рэгіянальнага бюро Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Вене і Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя "Аб мерах заканадаўчага забеспячэння працоўнай міграцыі ў перыяд пандэміі", у якой прапануюцца ўніверсальныя меры і гарантыі для працоўных-мігрантаў у галіне сацыяльнай абароны і аховы здароўя.

Таксама будуць разгледжаны мадэльныя законы "Аб аднолькавым доступе да прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі ў краінах СНД", "Аб донарстве органаў", "Аб ацэначнай дзейнасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі