Сяргей Рачкоў
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія парламентарыі плануюць прыняць удзел у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не баімся ніякай крытыкі, калі яна аб'ектыўная, а не хлусня, фэйкі, несправядлівасць... У цэлым мы апошнім часам (думаю, вы гэта заўважылі нават па прэзідэнцкай кампаніі, якая адбылася), не вельмі звяртаем на гэта ўвагу, мы ідзём сваёй дарогай, рэалізуем свой парадак дня. Плануем прыняць удзел у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая хутка адбудзецца. Думаю, што да нашай краіны будзе ўжо намнога больш аб'ектыўнасці", - сказаў Сяргей Рачкоў.
У цэлым, гаворачы аб міжнародным супрацоўніцтве, дэпутат адзначыў, што парламенцкая дыпламатыя - гэта вуліца з двухбаковым рухам. "Калі другі бок не зацікаўлены, нічога не робіць, то і нам складана нешта рабіць пры ўсёй нашай актыўнасці. Там, дзе ў нас былі нейкія цяжкасці, мы стварылі рэгіянальныя групы (па супрацоўніцтве з іншымі парламентамі. - Заўвага БЕЛТА), у якія ўваходзяць 2-3-4 парламенты. Калі бачым, што з боку нейкага парламента ёсць цікавасць, то ствараем сваю, асобную групу дружбы", - адзначыў парламентарый.
Сяргей Рачкоў дапоўніў, што ў 2024 годзе ў Беларусь прыязджалі парламентарыі з еўрапейскіх дзяржаў, дзе не толькі не створаны групы дружбы, але нават існуюць нейкія структуры па-за парламенцкімі законамі, якія крытыкуюць нашу краіну. "З такімі краінамі мы ўзаемадзейнічаем праз тых людзей, якія добразычліва ставяцца да нашай краіны і хацелі б развіваць канструктыўнае ўзаемадзеянне. Такіх людзей дастаткова, упэўнены, у 2025 годзе іх будзе яшчэ больш", - сказаў ён.-0-