ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 верасня 2021, 11:03

Беларускія парламентарыі пачалі маніторынг выбараў у Дзярждуму Расіі

Сяргей Рачкоў. Фота з архіва
Сяргей Рачкоў. Фота з архіва

17 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускія парламентарыі ў складзе дэлегацыі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая ўваходзіць у місію наглядальнікаў ад СНД, пачалі маніторынг галасавання на выбарах у Дзярждуму РФ, якое пачалося сёння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша задача - правесці маніторынг выбарчага працэсу, - сказаў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па пытаннях знешняй палітыкі Сяргей Рачкоў, які з'яўляецца каардынатарам групы наглядальнікаў ад Парламенцкага сходу. - Мы будзем працаваць усе тры дні выбараў. А 20 верасня пасля аб'яўлення ЦВК Расіі папярэдніх вынікаў зробім сваю заяву, у якой адлюструем вынікі назірання".

Паводле слоў Сяргея Рачкова, нейкіх яўных парушэнняў на выбарах у Дзярждуму няма. "Пакуль абстаноўка спакойная, - адзначыў ён. - Пакуль я бачу, што выконваецца расійскае заканадаўства, нейкіх яўных заўваг няма".

"Упэўнены, што мы падрыхтуем аб'ектыўнае заключэнне", - падкрэсліў каардынатар групы наглядальнікаў ад Парламенцкага сходу.

Цяперашнія выбары ў Расіі ўпершыню праводзяцца не ў адзін дзень, а на працягу трох дзён - з 17 па 19 верасня. Беларускі парламентарый назваў такое рашэнне справядлівым. "Гэта больш зручная форма галасавання для грамадзян", - лічыць ён. Сяргей Рачкоў таксама адзначыў, што як прадстаўніку заканадаўчага органа яму цікава вывучыць тэхнічнае аснашчэнне расійскіх выбараў і вопыт электроннага галасавання, якое на гэтых выбарах у Дзярждуму ў якасці эксперыменту арганізавана ў некалькіх суб'ектах РФ.

У склад дэлегацыі ад Парламенцкага сходу таксама ўключаны намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Аляксандр Амельянюк, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Вольга Петрашова і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Андрэй Шышкін.

Беларускія наглядальнікі наведваюць выбарчыя ўчасткі ў горадзе Маскве, дзе ажыццяўляюць назіранне за ходам галасавання. Яны таксама маюць намер правесці сустрэчы з кіраўніцтвам фракцый палітычных партый у Дзяржаўнай думе і з кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі. Акрамя таго, плануецца сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў РФ Уладзімірам Сямашкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі