Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2019, 09:00

Беларускія і кітайскія парламентарыі абмяркуюць у Мінску перспектывы супрацоўніцтва

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 2 красавіка адбудуцца перагаворы спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Юэюэ. Прадметам абмеркавання стануць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Бакі абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-кітайскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, іншыя актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. Парламенцкая дэлегацыя Кітая прыбыла ў Беларусь 1 красавіка. Візіт прадоўжыцца да 3 красавіка.

Як паведамлялася, згодна са статыстыкай беларускага боку, у 2018 годзе аб'ём тавараабароту паміж Кітаем і Беларуссю павінен перасягнуць $3,5 млрд. Краіны паспяхова рэалізуюць ініцыятыву "Адзін пояс і адзін шлях". Беларусь з'яўляецца яе ключавым звяном з улікам ажыццяўлення на тэрыторыі краіны праекта стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", названага старшынёй КНР Сі Цзіньпінам жамчужынай Шаўковага шляху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі