6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Пекіне, генеральныя консульствы нашай краіны ў Шанхаі, Гуанчжоу, Чунцыне і спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг 6 снежня далучыліся да жалобнай акцыі ў сувязі са смерцю былога лідара КНР Цзян Цзэміня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Пекіне.
Беларускія дыпламаты аддалі даніну павагі выдатнаму кіраўніку Кітая, які ўнёс бясцэнны ўклад у станаўленне і далейшае ўмацаванне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Раней кіраўнікі беларускіх загранустаноў у Кітаі пакінулі запісы ў кнігах спачуванняў, адкрытых у Міністэрстве замежных спраў, канцылярыях знешніх сувязей правінцый і гарадоў Кітайскай Народнай Рэспублікі.
30 лістапада ва ўзросце 96 гадоў памёр былы генеральны сакратар ЦК КПК і старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэмінь. 6 снежня ў Кітаі адбылося жалобнае мерапрыемства яго памяці. Па ўсёй краіне былі прыспушчаны нацыянальныя сцягі, аб'яўлена трохмінутнае маўчанне, уключаны сірэны.-0-