Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія дэпутаты 19 лістапада разгледзяць у першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту-2020

Палітыка 18.11.2019 | 14:26
Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў 19 лістапада разгледзіць у першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год. Усяго ў парадак дня ўключана 17 законапраектаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні плануецца разгледзець таксама папраўкі ў законы па пытаннях кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, змянення закона аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі. "У час пасяджэння дэпутацкі корпус разгледзіць у двух чытаннях праект закона аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2020 год", - дадалі ў прэс-службе.

Другога чытання чакаюць папраўкі ў законы аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, аб ахове працы, аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг і інш.

Акрамя таго, плануецца ратыфікаваць шэраг міжнародных дагавораў. Напрыклад, пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавіка 2017 года, міжурадавае беларуска-польскае пагадненне аб будаўніцтве новага аўтадарожнага пагранічнага моста цераз Заходні Буг на пагранічным аўтадарожным пераходзе "Дамачава-Славацічы" на дзяржаўнай граніцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.