Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2018, 18:23

Беларускі парламент ратыфікаваў пагадненне з Кітаем аб бязвізавым рэжыме

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі адобрыў сёння ратыфікацыю пагаднення паміж урадамі Беларусі і КНР аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне 27 чэрвеня. У адпаведнасці з дакументам беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён за год. Такое ж правіла будзе дзейнічаць для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца навучальнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць спецыяльную візу.

У бязвізавы рэжым закладзены прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі. Міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР. З падпісаннем дакумента Беларусь апынулася ў ліку нямногіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў у гутарцы з журналістамі выказаў упэўненасць, што ратыфікацыя пагаднення дасць магчымасць прыбавіць тэмпу ў двухбаковыя адносіны па ўсіх напрамках. Мы зможам інтэнсіфікаваць наша супрацоўніцтва ў эканоміцы, палітыцы, адукацыі, навуцы, тэхналогіях, перакананы сенатар. Ён нагадаў, што адносіны з Кітаем маюць для Беларусі прынцыповае значэнне. "Кітай наш стратэгічны партнёр, а Беларусь уваходзіць у чацвёрку прыярытэтных партнёраў КНР", - сказаў ён. Сенатар адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння, інтэнсіўны дыялог на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі