Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 красавіка 2020, 14:53

Беларускі парламент прыняў заяву ў сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі парламент прыняў заяву ў сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі. Сёння яе разгледзеў на сваім пасяджэнні Савет Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава выказала ўпэўненасць, што прыняцце заявы яшчэ раз падкрэсліць значэнне Вялікай Перамогі для беларускага народа, стане напамінам, якой цаной заваяваны мір на зямлі, будзе садзейнічаць прадухіленню спроб сказіць гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне.

Раней заяву разгледзела Палата прадстаўнікоў. Як паведамлялася, у ёй гаворыцца, што маральны абавязак сучаснага і будучага пакаленняў - з павагай да загінулых і гонарам несці сцяг Вялікай Перамогі і захаваць гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне.

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу ўвекавечаны ў гісторыі. "Беларусы плячо ў плячо разам з іншымі народамі Савецкага Саюза кавалі Перамогу на франтах Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў заяве. У ёй таксама адзначаецца, што беларускі партызанскі рух стаў унікальным прыкладам сапраўднага народнага супраціўлення, мужнасці і самаахвярнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі