Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 верасня 2021, 18:41

Беларускі генконсул: павялічваецца роля ШАС у вырашэнні пытанняў бяспекі ў рэгіёне

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Андрэй Андрэеў 8 верасня прыняў удзел у 15-й Міжнароднай канферэнцыі Цэнтральнай Азіі і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім Генеральным консульстве ў Шанхаі.

"У сваім выступленні Андрэй Андрэеў падкрэсліў усё большую ролю ШАС у вырашэнні актуальных пытанняў бяспекі і сацыяльна-эканамічнага развіцця ў рэгіёне", - сказалі ў загранустанове.

Генеральны консул таксама адзначыў неабходнасць паглыблення ўзаемадзеяння і выпрацоўкі агульных падыходаў ШАС з рэгіянальнымі арганізацыямі еўразійскай прасторы, уключаючы АДКБ і ЕАЭС.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, заснаваная 15 чэрвеня 2001 года. Генеральны сакратар - Уладзімір Нораў. Беларусь з'яўляецца краінай - наглядальнікам у ШАС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі