ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 3 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 верасня 2021, 09:04

Беларускі дыпламат у АБСЕ: дзеянні Літвы ідуць уразрэз з дэмакратычнымі прынцыпамі

Фота з архіва
Фота з архіва

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры АБСЕ Андрэй Лазавік адказаў на згадванне літоўскім бокам Беларусі ў кантэксце транснацыянальных пагроз. З адпаведнымі заявамі дыпламат выступіў 1 верасня на другой рабочай сесіі штогадовай канферэнцыі АБСЕ па аглядзе праблем у галіне бяспекі (ЕКОБ), паведамляе БЕЛТА.

"Нашы літоўскія калегі замест сумеснага пошуку шляхоў вырашэння міграцыйных праблем апускаюцца да абсурдных абвінавачванняў у наўмысным пропуску шукаючых прыстанішча людзей на тэрыторыю Літвы, спрабуючы тым самым перакласці адказнасць за свае пралікі ў ахове граніцы на беларускі бок. Больш таго, ігнаруючы прынцыпы двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў ахове граніцы, літоўскі бок звярнуўся да самых радыкальных метадаў вырашэння міграцыйнай праблемы", - заявіў Андрэй Лазавік.

Так, уразрэз з дзеючымі дамоўленасцямі літоўскім бокам ажыццяўляецца незаконная дастаўка да граніцы і сілавое выцясненне на беларускую тэрыторыю бежанцаў, якія папрасілі прыстанішча ў Літве. "Мала таго што гэта прамое парушэнне палажэнняў дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб рэжыме беларуска-літоўскай дзяржаўнай граніцы, у адпаведнасці з якімі затрыманая адным з бакоў асоба не перадаецца іншаму, калі яна звярнулася з просьбай аб прадастаўленні прыстанішча, але і знаходзіцца па-за рамкамі міжнароднага права адносна бежанцаў і, нарэшце, агульначалавечых прынцыпаў маралі", - заўважыў дыпламат.

Часта такія дзеянні суправаджаюцца прымяненнем у адносінах да мігрантаў фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў. Іх запалохваюць пагрозай прымянення зброі і службовых сабак.

"Аб наступствах такіх дзеянняў, упэўнены, усе ведаюць. Негуманныя і жорсткія дзеянні літоўскіх сілавікоў прывялі ўжо да гібелі аднаго мігранта і паставілі пад пагрозу жыццё яшчэ некалькіх. На жаль, ёсць сярод іх цяжарныя жанчыны і дзеці. Дзеянні літоўскага боку супярэчаць нормам міжнароднага права і ідуць уразрэз з дэмакратычнымі прынцыпамі, якія пакладзены ў аснову еўрапейскай палітыкі", - падкрэсліў Андрэй Лазавік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі