Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2019, 11:26

Беларускі дыпламат стаў "Паслом года" па версіі егіпецкага часопіса

13 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Беларусі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргею Рачкову ўручана ўзнагарода егіпецкага часопіса Diplomacy "Пасол года". Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства Беларусі ў Егіпце, паведамляе БЕЛТА.

Узнагарода Сяргею Рачкову прысуджана за значныя намаганні і асабісты ўклад ва ўмацаванне адносін паміж Беларуссю і Егіптам, дасягненні ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларускі дыпламат уключаны ў склад дзесяці лепшых кіраўнікоў дыпламатычных місій, адабраных з больш як 170 кіраўнікоў пасольстваў па выніках работы ў 2018 годзе экспертным камітэтам на чале з былым намеснікам міністра замежных спраў Егіпта Ніхад Аскалані. Сярод удастоеных таксама паслы Аргенціны, Германіі, Малайзіі, Партугаліі, Камеруна і іншыя.

Цырымонія ўзнагароджання Diplomacy Awards тор-25 адбылася ўпершыню. Яна прайшла ў бальнай зале "Фівы" Каірскага атэля InterContinental Semiramis, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычнага корпуса, палітычных і грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, міжнародных арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі. Узнагароды ўручаны лепшым паслам, прадпрымальнікам, палітыкам, журналістам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі