Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 красавіка 2025, 09:37

Беларускі дыпламат: мы выступаем супраць палітыкі сілы і дамінавання на сусветнай арэне

Павел Яўсеенка. Фота mfa.gov.by
Павел Яўсеенка. Фота mfa.gov.by
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае супраць палітыкі сілы і дамінавання і спроб перапісаць міжнародныя правілы ў аднабаковым парадку. Аб гэтым заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Павел Яўсеенка на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па формуле Арыі ў Нью-Ёрку, паведамляе БЕЛТА.

Беларускі дыпламат адзначыў, што разбуральнае ўздзеянне аднабаковых эгацэнтрычных дзеянняў дзяржаў і практыкі націску аказвае бясспрэчны адмоўны ўплыў на ўсю сістэму міжнародных адносін, падрывае стабільнасць і ўстойлівае развіццё.

"Мы ўсё часцей назіраем, як асобныя дзяржавы, маючы на мэце выключна ўласныя інтарэсы, звяртаюцца да палітыкі аднабаковага прымушэння - у форме эканамічных санкцый, гандлёвых бар'ераў і націску, які пазбаўлены ўсякай легітымнасці і парушае базавыя прынцыпы Статута ААН. Пад прыкрыццём інтарэсаў так званай "нацыянальнай бяспекі" і выдуманага "справядлівага" падыходу ўводзяцца незаконныя гандлёвыя абмежаванні, разрываюцца міжнародныя дамоўленасці, падрываюцца глабальныя ланцужкі паставак, парушаецца суверэнітэт дзяржаў", - сказаў Павел Яўсеенка.

Паводле яго слоў, адным з відавочных прыкладаў выніку такой палітыкі стала вайна гандлёвых пошлін і тарыфаў, якая ўжо скалыхнула шматбаковую гандлёвую сістэму і пагражае з'яўленнем куды большых рызык для ўстойлівасці сусветных рынкаў.

"Такія паводзіны - гэта не абарона інтарэсаў! Гэта шантаж! І ён павінен быць названы сваім імем!" - заявіў прадстаўнік Беларусі.

Ён нагадаў, што Генеральная Асамблея ААН у сваёй рэзалюцыі 78/135 ад 19 снежня 2023 года выразна і недвухсэнсоўна выказала сур'ёзную занепакоенасць тым, што прымяненне аднабаковых эканамічных мер прымушэння, якія супярэчаць прынцыпам міжнароднага права і палажэнням Статута ААН, адмоўна ўплывае на эканоміку і намаганні ў галіне развіцця, а таксама аказвае агульнае негатыўнае  ўздзеянне на міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва.

"Відавочна, што ў зоне асаблівай рызыкі знаходзяцца краіны і рэгіёны, якія сталі на шлях развіцця. Аднак развіццё падзей у свеце дэманструе, што ад пагроз эгаістычнага пратэкцыянізму не застрахаваны ніхто - ні буйныя высокаразвітыя дзяржавы, ні менш развітыя і малыя краіны. Беларусь падтрымлівае міжнародныя намаганні, накіраваныя на выкараненне аднабаковасці і мер прымушэння як інструментаў міжнародных адносін. Цвёрда прытрымліваемся прынцыпаў Статута ААН - роўнасці дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы і вырашэння спрэчак мірнымі сродкамі", - падкрэсліў Павел Яўсеенка.

Дыпламат звярнуў увагу, што Беларусь выступае супраць палітыкі сілы і дамінавання, супраць спроб перапісаць міжнародныя правілы ў аднабаковым парадку - у інтарэсах толькі выбраных дзяржаў. "Гэта прамая пагроза шматбаковай сістэме, якую ААН абавязана абараняць. Беларусь застаецца адкрытай для ўзаемавыгаднага і паважлівага супрацоўніцтва з усімі без выключэння дзяржавамі", - адзначыў Павел Яўсеенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі