Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 кастрычніка 2020, 13:59

Беларускі бок выступае за стварэнне поўнафарматнага парламенцкага вымярэння АДКБ - Рачкоў

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок выступае за стварэнне поўнафарматнага парламенцкага вымярэння АДКБ, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў. Сёння ён прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь зацікаўлена ў развіцці АДКБ. Апошнія падзеі ў нашай краіне, Нагорным Карабаху, Кыргызстане паказваюць важнасць прыняцця мэтанакіраваных мер па ўмацаванні гэтай арганізацыі і яе структур. Беларускі бок выступае за стварэнне поўнафарматнага парламенцкага вымярэння АДКБ, якое будзе выкарыстоўваць парламенцкі патэнцыял для дасягнення мэт АДКБ", - адзначыў Сяргей Рачкоў.

У час пасяджэння Пастаяннай камісіі разгледжана 13 пытанняў, у тым ліку заява Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў сувязі з сітуацыяй, што склалася ў Беларусі па выніках правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі 9 жніўня. "Члены камісіі станоўча ацанілі гэту заяву, у якой гаворыцца, што выбары Прэзідэнта Беларусі былі праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і беларускім заканадаўствам, было свабоднае волевыяўленне беларускага народа, і гэта неабходна ўзяць пад увагу. У заяве падкрэслена, што назіраецца адкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі, што не адпавядае літары міжнароднага права, - сказаў сенатар. - У час пасяджэння абмяркоўвалася сітуацыя ў зоне нагорнакарабахскага канфлікту. Мы не давалі ніякіх ацэнак - заслухалі інфармацыю і прынялі яе да ведама. Расійская Федэрацыя падзялілася сваімі напрацоўкамі, у прыватнасці, парламенцкага расследавання фактаў умяшання ва ўнутраныя справы Расіі з боку замежных дзяржаў. Гэта яшчэ раз паказвае, як ствараюцца каляровыя рэвалюцыі, як працуюць механізмы ўмяшання ва ўнутраныя справы і Расіі, і Беларусі, а таксама іншых краін, якія ўваходзяць у склад АДКБ".

У час пасяджэння абмяркоўваліся вынікі маніторынгу выбараў дэпутатаў парламента Кыргызстана 4 кастрычніка, ход ратыфікацыі міжнародных дагавораў, заключаных у рамках АДКБ, рэалізацыя прыярытэтаў старшынства Расіі ў АДКБ.

Камісія адобрыла ініцыяваны беларускім бокам праект рэкамендацый аб каардынацыі дзеянняў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - членаў АДКБ у міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Дакумент адпавядае палажэнням дэкларацыі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прынятай у Астане 8 лістапада 2018 года, у якой у якасці асноўных задач прадугледжана каардынацыя знешнепалітычных пазіцый дзяржаў - членаў АДКБ.

"У цэлым праходзяць даволі гарачыя дыскусіі па асобных пытаннях, паколькі сёння назіраецца сур'ёзная турбулентнасць у міжнародных адносінах, ствараецца дуга напружанасці вакол Расіі, у тым ліку ў гэту дугу ўваходзіць, на жаль, і Беларусь. Таму члены камісіі вельмі сур'ёзна падышлі да разгляду ўсіх заяўленых пытанняў. І, я думаю, што мы, парламентарыі, унясём свой уклад у вырашэнне шэрага складаных праблем", - рэзюмаваў Сяргей Рачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі