Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуская рэзалюцыя ўвойдзе ў Люксембургскую дэкларацыю ПА АБСЕ

Палітыка 05.07.2019 | 15:34
Баляслаў Пірштук. Фота Палаты прадстаўнікоў
Баляслаў Пірштук. Фота Палаты прадстаўнікоў

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская рэзалюцыя "Стратэгічнае прагназаванне ў галінах навукі, тэхналогій і інавацый для ўстойлівага развіцця" ўвойдзе ў Люксембургскую дэкларацыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Беларусі Баляслаў Пірштук на пасяджэнні агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі прадставіў праект беларускай рэзалюцыі "Стратэгічнае прагназаванне ў галінах навукі, тэхналогій і інавацый для ўстойлівага развіцця". Дакумент атрымаў аднагалосную падтрымку ўдзельнікаў пасяджэння. "Падрыхтаваны беларускім бокам праект рэзалюцыі ўвойдзе ў Люксембургскую дэкларацыю, прыняцце якой адбудзецца 8 ліпеня на заключным пленарным пасяджэнні штогадовай сесіі ПА АБСЕ", - адзначылі ў прэс-службе.

Праект рэзалюцыі па такой тэматыцы разглядаецца ПА АБСЕ ўпершыню. "У дакуменце адлюстраваны пытанні стратэгічнага прагназавання найбольш верагодных дасягненняў у галінах навукі, тэхналогій і інавацый, якое дазваляе парламентам, урадам і іншым зацікаўленым бакам планаваць палітыку, рэалізацыя якой павінна прынесці максімальныя сацыяльныя і эканамічны выгады іх краінам і грамадствам", - падкрэслілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ праходзіць у Люксембургу з 4 па 8 ліпеня. Яе асноўная тэма - "Садзейнічанне ўстойліваму развіццю ў інтарэсах умацавання бяспекі: роля парламентаў". Парламентарыі абмяркоўваюць заканадаўчыя меры па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва і садзейнічанні ўстойліваму развіццю як важнай перадумовы для забеспячэння міру і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Сесія завершыцца выбарамі старшыні ПА АБСЕ, яго намеснікаў, казначэя і службовых асоб камітэтаў. Акрамя таго, будзе прынята Люксембургская дэкларацыя, якая змяшчае рэкамендацыі для 57 дзяржаў - удзельніц АБСЕ ў галіне палітыкі, бяспекі, эканомікі, навакольнага асяроддзя, правоў чалавека і гуманітарных пытанняў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.