Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2019, 14:18

Беларуская дэлегацыя знаходзіцца з візітам у Венесуэле

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Ляшэнкам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Венесуэле, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.

Ігар Ляшэнка 10 студзеня прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўступлення на пасаду Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура Мораса. У гэты ж дзень адбылася сустрэча Ігара Ляшэнкі і Нікаласа Мадура, на якой кіраўнік беларускай дэлегацыі перадаў віншаванні кіраўніку венесуэльскай дзяржавы з нагоды яго афіцыйнага ўступлення на пасаду.

Ігар Ляшэнка таксама сустрэўся ў Каракасе з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання, старшынёй венесуэльскай часткі беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рыкарда Менендэсам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі