Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2023, 11:17

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у зімовай сесіі ПА АБСЕ ў Вене

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка да сесіі праходзіць вельмі напружана і супярэчліва. "81 дэпутат выступаў за непрадастаўленне віз расійскай і беларускай дэлегацыям. Пасля атрымання віз дзве дэлегацыі - Польшча і Літва - адмовіліся ад удзелу ў зімовай сесіі", - адзначыў дэпутат.

"Мы лічым, што Парламенцкая асамблея АБСЕ павінна быць аб'ектыўным, спакойным форумам, на якім дэпутаты, прадстаўнікі сваіх краін змогуць абмяркоўваць непрадузята, аб'ектыўна сітуацыю і праблемы з бяспекай у рэгіёне Вялікай Еўропы. Калі гэтага не адбудзецца, сітуацыя толькі пагоршыцца, - лічыць Андрэй Савіных. - У сувязі з гэтым мы якраз едзем у Вену, каб яшчэ раз прапанаваць нашым заходнім партнёрам супакоіцца і паглядзець на ўсё разумна і ў інтарэсах усёй Еўропы. Таму што ўсім вядома - бяспеку нельга забяспечыць на шкоду суседу".

Як чакаецца, зімовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене адбудзецца 23-24 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі