Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 красавіка 2024, 12:11

 Беларуская дэлегацыя на чале з Ягоравым наведвае Нікарагуа

Лаўрэана Факунда Артэга Мурыльё і Аляксандр Ягораў. Фота el19digital
Лаўрэана Факунда Артэга Мурыльё і Аляксандр Ягораў. Фота el19digital
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Ягоравым знаходзіцца з рабочым візітам у Нікарагуа, паведамляе БЕЛТА.

"Вялікі гонар для нас наведаць Нікарагуа. Задача гэтага візіту - рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія дасягнуты паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў", - сказаў Аляксандр Ягораў.

Ён сустрэўся з саветнікам прэзідэнта Нікарагуа па інвестыцыях, гандлі і міжнародным супрацоўніцтве Лаўрэана Факунда Артэга Мурылья і віцэ-прэзідэнтам Расарыя Мурылья. Саветнік прэзідэнта Нікарагуа пацвердзіў прыхільнасць гэтай краіны да пашырэння ўзаемадзеяння з Беларуссю. Паводле яго слоў, візіт накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва і братэрства паміж абедзвюма краінамі, а таксама развіццё праграм паставак тэхнікі для Нікарагуа.

Як раней заяўляў старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Сталярчук, з Нікарагуа ў бягучым годзе плануецца падпісанне кантрактаў на суму большую за $40 млн.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі