Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 студзеня 2019, 09:39

Беларуска-славацкі вечар у Доме дружбы прысвяцілі 26-годдзю ўстанаўлення дыпадносін

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Палітычную блізкасць Беларусі і Славакіі адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзеф Мігаш 14 студзеня на вечары ў Доме дружбы з нагоды 26-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, Славакію і Беларусь звязвае вельмі многае, у тым ліку мірныя памкненні. "Мы не ходзім ваяваць, а хочам жыць мірна, цесна супрацоўнічаючы", - сказаў Ёзеф Мігаш.

Намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі Алена Шпакава звярнула ўвагу, што "Беларусь і Славакія - два раўнапраўныя партнёры, якія ўпэўнена развіваюць палітычнае, эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва на існуючым гістарычным базісе адносін". Дыпламат адзначыла важнасць абмену візітамі і добры ўзровень развіцця эканамічных, міжпарламенцкіх кантактаў і кантактаў паміж міністэрствамі замежных спраў.

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Варанецкі, які быў першым паслом Беларусі ў Славакіі, успомніў аб станаўленні беларуска-славацкіх дыпламатычных адносін. Экс-пасол таксама падкрэсліў гістарычную агульнасць двух народаў. Ён выказаў упэўненасць, што выпрабаваная часам дружба Беларусі і Славакіі будзе мацнець.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі