Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 чэрвеня 2021, 18:24

Беларуска-расійскія кансультацыі па лініі саветаў бяспекі адбыліся ў Мінску

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійскія кансультацыі па лініі саветаў бяспекі адбыліся сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы падрабязна абмеркавана тэматыка гібрыдных уздзеянняў на Расію і Беларусь, меры ў адказ на спробы ўмяшання звонку ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.

Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай бяспекі, у тым ліку па праблематыцы Дагавора па адкрытым небе, Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі, па біялагічнай бяспецы.

Акрамя таго, намечаны планы далейшага ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Беларуссю па лініі апаратаў саветаў бяспекі, ваенных ведамстваў, спецслужбаў і праваахоўных органаў.

Кансультацыі прадэманстравалі падабенства ацэнак па найбольш актуальных праблемах і дазволілі выпрацаваць прапановы аб сумесных кроках па іх вырашэнні.

У першай палавіне дня адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з сакратаром Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Мікалаем Патрушавым, на якой абмяркоўваліся пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі