ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 снежня 2019, 11:21

Беларусі і Расіі засталося ўзгадніць 16 пытанняў па інтэграцыйных картах - Румас

Сяргей Румас. Фота з архіва
Сяргей Румас. Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі засталося ўзгадніць 16 пытанняў па інтэграцыйных картах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер, рыхтуючыся да сустрэчы (з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым. - Заўвага БЕЛТА), я палічыў: у нас на сённяшні дзень засталося па ўсіх дарожных картах 16 няўзгодненых пытанняў", - сказаў Сяргей Румас.

Прэм'ер адзначыў, што задачай максімум для сябе бачыць тое, каб дамовіцца з расійскім калегам па ўсіх пытаннях, мінімум - унесці на разгляд кіраўнікоў дзяржаў 3-4 пытанні. "Гэтыя пытанні вельмі важныя, і кіраўнікі дзяржаў усё роўна будуць у іх акунацца. Улічваючы гэта, было б правільным, каб урады ўнеслі кіраўнікам дзяржаў узгодненыя пытанні. Канчаткова рашэнне па іх прымуць прэзідэнты ўжо", - рэзюмаваў ён.

Як паведамлялася, прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць сустрэчу 7 снежня ў Сочы. Напярэдадн, 6 снежня, тут жа адбудуцца перагаворы прэм'ер-міністраў дзвюх краін, асноўнай тэмай абмеркавання стануць інтэграцыйныя дарожныя карты.

У пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы 31 дарожнай карты для рэалізацыі гэтай праграмы. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка 20 лістапада паведамляў, што бакі цалкам узгаднілі 21 дарожную карту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі