Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 сакавіка 2019, 12:47

Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні стратэгічных інвестараў з Рэспублікі Карэя

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні стратэгічных інвестараў з Рэспублікі Карэя. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Сустрэча была арганізавана ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі пасла. Андрэй Дапкюнас адзначыў, што за час работы ў Беларусі Кім Ёнг Хо ўнёс значны ўклад у комплекснае пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння, асабліва ў сферы гандлю, навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва, культуры.

Беларускі дыпламат асабліва падкрэсліў зацікаўленасць краіны ў паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва прадпрыемстваў з карэйскім бізнесам, у тым ліку ў інвестыцыйнай сферы. Бакі абмеркавалі магчымасці і ўмовы прыцягнення вытворцаў і інвестараў з Рэспублікі Карэя да ўдзелу ў рабоце індустрыяльнага парка "Вялікі камень", у якім зарэгістравана ўжо больш за 40 рэзідэнтаў з розных рэгіёнаў свету, у тым ліку з Кітая, ЗША, краін Еўрапейскага саюза.

"Пасол адзначыў зацікаўленасць прадпрыемстваў рэспублікі як у гандлёвым узаемадзеянні, так і ў прыходзе на беларускі рынак у якасці стратэгічных інвестараў, - адзначылі ў прэс-службе МЗС. - Кім Ёнг Хо звярнуў увагу на працавітасць і руплівасць беларусаў, падобныя да традыцыйных рыс карэйскага характару, і выказаў упэўненасць у паспяховасці супрацоўніцтва".

У час сустрэчы таксама ішла размова аб падрыхтоўцы візітаў высокага ўзроўню, далейшым спрашчэнні ўзаемных паездак грамадзян абедзвюх краін, аб перспектывах стварэння больш спрыяльных умоў для двухбаковага гандлю, у тым ліку ў кантэксце членства Беларусі ў ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі