Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 мая 2021, 18:55

Беларусь зацікаўлена ў пастаўках нафты з Казахстана і аднаўленні авіязносін - Галоўчанка

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пастаўках нафты з Казахстана і аднаўленні авіязносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстана Аскарам Маміным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка прапанаваў абмеркаваць перспектывы заключэння пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў. "Хацелася б даведацца аб пазіцыі Казахстана. Калі гэта вам цікава, мы гатовы працаваць па гэтым напрамку. Калі па нейкіх прычынах ёсць неабходнасць адкласці гэта пытанне або гэта тэма не ўяўляе цікавасці для казахстанскага боку, то мы таксама гатовы гэта рашэнне абмеркаваць, каб унесці яснасць адносна фарміравання нашых балансаў паставак на наступны год", - падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр Беларусі таксама закрануў тэму аднаўлення рэгулярных авіязносін паміж дзвюма краінамі. "Пандэмія ідзе на спад. Станоўчае рашэнне аб аднаўленні авіязносін дасць магчымасць павысіць інтэнсіўнасць і якасць узаемадзеяння бізнесу. Усе нашы прапановы накіраваны ў Казахстан", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі