Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 ліпеня 2019, 17:34

Беларусь зацікаўлена ў надзейных механізмах бяспекі на прасторы АБСЕ - Варанецкі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў надзейных механізмах рэгіянальнай бяспекі на прасторы АБСЕ. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі на заключным пленарным пасяджэнні 28-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Люксембургу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Facebook парламентарыя.

У час выступлення Валерый Варанецкі падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі "ў зніжэнні напружанасці, паглыбленні ўзаемнага даверу, урэгуляванні канфліктаў і, у канчатковым выніку, у фарміраванні надзейных механізмаў забеспячэння рэгіянальнай бяспекі на прасторы АБСЕ". У сувязі з гэтым ён прыцягнуў увагу асамблеі да ініцыятывы кіраўніка беларускай дзяржавы аб неабходнасці аднаўлення маштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі па аналогіі з Хельсінкскім працэсам.

Валерый Варанецкі заклікаў удзельнікаў сесіі да паважлівага і канструктыўнага дыялогу па ўсіх актуальных пытаннях парадку дня арганізацыі без іх палітызацыі ў інтарэсах кансалідацыі, умацавання даверу, супрацоўніцтва і павышэння ролі ПА АБСЕ ў міжнародных справах.

Як праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, у час пасяджэння членам асамблеі былі прадстаўлены даклады казначэя Дорыс Барнет і генеральнага сакратара ПА АБСЕ Раберта Мантэлы, справаздачы аб дзейнасці камітэтаў ПА АБСЕ па міграцыі і па процідзеянні тэрарызму, спецыяльных прадстаўнікоў, а таксама місій ПА АБСЕ па назіранні за выбарамі. У час сесіі адбыліся выбары на кіруючыя пасады асамблеі. Так, былі перавыбраны старшыня ПА АБСЕ Георгій Цэрэтэлі і тры яго намеснікі - Азай Гуліеў (Азербайджан), Віктар Паўл Добрэ (Румынія) і Нілза дэ Сена (Партугалія).

Сесія парламенцкай асамблеі АБСЕ завяршылася прыняццем Люксембургскай дэкларацыі. Яна змяшчае рэкамендацыі для 57 дзяржаў - удзельніц АБСЕ ў галіне палітыкі, бяспекі, эканомікі, навакольнага асяроддзя, правоў чалавека і гуманітарных пытанняў. У дэкларацыю ўвайшла ініцыіраваная беларускімі парламентарыямі рэзалюцыя "Стратэгічнае прагназаванне ў сферах навукі, тэхналогій і інавацый у інтарэсах устойлівага развіцця".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі