Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь зацікаўлена ў больш актыўным прыцягненні швейцарскіх інвестыцый - Андрэйчанка

Палітыка 14.11.2018 | 10:31
У час сустрэчы
У час сустрэчы

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў больш актыўным прыцягненні швейцарскіх інвестыцый. Аб гэтым сёння паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са старшынёй камітэта па фінансах Нацыянальнага савета Швейцарыі Маргарэт Кінер Нелен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас важны прыход замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь. І я хачу з задавальненнем адзначыць, што Швейцарыя ўваходзіць у дзясятку краін, з якіх паступае ў Беларусь найбольшая колькасць інвестыцый. За 2017 год іх паступіла $50 млн, у тым ліку на чыстай аснове - $30 млн. Гэта вельмі важкая лічба. Мы вельмі зацікаўлены ў прыцягненні інвестыцый", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што калі Швейцарыя бачыць перашкоды, якія перашкаджаюць прыходу інвестыцый у Беларусь, то беларускі бок гатовы будзе гэта абмеркаваць і ўстараніць іх. "У нас сёння якраз адбудуцца парламенцкія слуханні на тэму паляпшэння інвестыцыйнага клімату", - паведаміў ён і запрасіў Маргарэт Кінер Нелен наведаць слуханні.

Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што апошнія гады тавараабарот паміж дзвюма краінамі паказвае рост. Ён таксама бачыць патэнцыял супрацоўніцтва ў развіцці банкаўскай галіны, больш актыўным узаемадзеянні на ўзроўні парламентаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.