Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 верасня 2018, 09:00

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі парламенцкага супрацоўніцтва з Вьетнамам - Мясніковіч

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі парламенцкага супрацоўніцтва з В'ьетнамам, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з паслом В'етнама ў Беларусі Ле Анем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў асабісты ўклад пасла ва ўмацаванне гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей паміж краінамі. Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі развіццю міжпарламенцкіх кантактаў. "Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі парламенцкага супрацоўніцтва з В'етнамам, пакуль двухбаковы патэнцыял выкарыстоўваецца не ў поўнай меры", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Ацэньваючы гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, ён падкрэсліў, што сумесных беларуска-в'етнамскіх праектаў павінна быць больш.

У сваю чаргу Ле Ань акрэсліў найбольш перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння. У іх ліку сферы машынабудавання, транспарту і лагістыкі, аграпрамысловы комплекс, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, хімічная галіна, адукацыя, турызм. У прыватнасці, В'етнам зацікаўлены ў падрыхтоўцы кадраў у ІТ-сферы ў Беларусі. "Ваша краіна шырока вядома сваімі дасягненнямі ў ІТ. Мы зацікаўлены ў партнёрстве ў гэтай галіне", - заявіў пасол.

У час сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці нарошчвання паставак беларускіх прадуктаў харчавання на в'етнамскі рынак. У тым ліку размова ішла аб экспарце малочнай прадукцыі. Пасол прапанаваў разгледзець магчымасць удзелу арганізацый з Беларусі ў будаўніцтве метро ў В'етнаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі