Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 сакавіка 2019, 15:49

Беларусь зацікаўлена ў актыўным узаемадзеянні з Францыяй у эканоміцы і гуманітарнай сферы - Фісенка

21 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў актыўным узаемадзеянні з Францыяй у эканоміцы і гуманітарнай сферы. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка 20 сакавіка на сустрэчы з членамі групы дружбы "Францыя-Беларусь" у Нацыянальнай асамблеі, паведамілі БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Парыжы.

З французскага боку на сустрэчы прысутнічалі прэзідэнт групы дружбы Крыстоф Лежон, члены групы дружбы: віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі Кароль Бюро-Банар, дэпутаты Крыстоф Бланшэ, Жэром Ламбер, Вінсэнт Цьебо, Жан-Мары Ф'евет, Стэфані Тромпіль і Лоўрэнс Трастур-Існарт. Абмяркоўваліся вынікі работы цяперашняга складу групы дружбы, перспектывы беларуска-французскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Звяртаючыся да французскіх парламентарыяў, Ігар Фісенка адзначыў, што беларускі бок лічыць міжпарламенцкі дыялог важным інструментам двухбаковага супрацоўніцтва і зацікаўлены ў актыўным узаемадзеянні з Францыяй як у эканамічнай галіне, так і ў гуманітарнай сферы. Ён прадставіў канкрэтныя праекты, намечаныя да рэалізацыі ў бліжэйшы час.

У сваю чаргу прэзідэнт групы дружбы падзякаваў беларускаму боку за актыўную пазіцыю па развіцці адносін з Францыяй і падкрэсліў нацэленасць на далейшае пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння.

Акрамя таго, з членамі групы дружбы абмеркаваны магчымыя мадальнасці іх удзелу ў буйных міжнародных мерапрыемствах, запланаваных да правядзення ў Беларусі ў 2019 годзе: II Еўрапейскія гульні, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 1000-годдзе Брэста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі