Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 сакавіка 2019, 12:47

Беларусь зацікаўлена развіваць адносіны ў ЕАЭС і з Еўрасаюзам - Краўчанка

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - член Еўразійскага эканамічнага саюза і ў той жа час зацікаўлена ў развіцці адносін з Еўрасаюзам - яе другім гандлёвым партнёрам. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка на семінары "Пераасэнсаванне суверэнітэту ў сучасным свеце" экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Развіваць адносіны з абодвума бакамі - суверэннае права беларускай дзяржавы, падкрэсліў дыпламат. "Нашы суверэнныя інтарэсы будуць рэалізаваны найбольш поўна праз членства ў ЕАЭС і шляхам развіцця адносін з ЕС. Гэта накіравана на захаванне суверэнітэту дзяржавы", - заявіў Алег Краўчанка.

"Еўрапейская камісія павінна пачаць дыялог з Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Тэхнічныя кантакты пачаліся, але іх недастаткова", - сказаў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі