Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 мая 2019, 18:50

Беларусь выступае за пашырэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва для ўмацавання глабальнай антытэрарыстычнай кааліцыі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Душанбэ 16-17 мая беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Андрэем Дапкюнасам прыняла ўдзел у арганізаванай урадам Таджыкістана сумесна з ААН, ЕС і АБСЕ канферэнцыі высокага ўзроўню "Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і яго фінансаваннем за кошт незаконнага абароту наркотыкаў і арганізаванай злачыннасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Андрэй Дапкюнас праінфармаваў аб намаганнях Беларусі ў галіне процідзеяння фінансаванню тэрарызму, падкрэсліў неабходнасць пашырэння рэгіянальнага супрацоўніцтва ў мэтах умацавання глабальнай антытэрарыстычнай кааліцыі.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці выкарыстання новых і найноўшых тэхналогій для больш эфектыўнага рэагавання на рызыкі і пагрозы сучасных праяў тэрарызму. У сувязі з гэтым намеснік міністра прыцягнуў увагу да міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па тэматыцы барацьбы з тэрарызмам з дапамогай інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і найноўшых тэхналогій, якую Беларусь арганізуе сумесна з ААН у Мінску ў верасні 2019 года.

У рамках канферэнцыі адбыліся сустрэчы Андрэя Дапкюнаса з міністрам замежных спраў Таджыкістана Сіраджыдзінам Мухрыддзінам, намеснікам Генеральнага сакратара ААН, кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення Уладзімірам Варанковым і намеснікам Генеральнага сакратара па агульнай палітыцы бяспекі і абароны Еўрапейскага саюза і рэагаванні на крызісныя сітуацыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэдра Серана.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Таджыкістана Андрэй Дапкюнас адзначыў высокі ўзровень арганізацыі душанбінскай канферэнцыі і прадстаўнічае кола яе ўдзельнікаў. Таджыкскі і беларускі дыпламаты абмеркавалі шляхі далейшага ўдасканалення ўзаемадзеяння дзвюх краін па садзейнічанні больш эфектыўнаму шматбаковаму міжнароднаму супрацоўніцтву ў процідзеянні глабальнай тэрарыстычнай пагрозе. Бакі таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Таджыкістана.

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі і кіраўнік контртэрарыстычнага ўпраўлення Сакратарыята ААН падкрэслілі важнасць умацавання каардынацыі нацыянальных намаганняў дзяржаў ААН у барацьбе з тэрарызмам. У якасці практычнай меры па садзейнічанні такой каардынацыі субяседнікі абмеркавалі магчымасць падрыхтоўкі спіса нацыянальных каардынатараў дзяржаў ААН па барацьбе з тэрарызмам.

На сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара па агульнай палітыцы бяспекі і абароны Еўрапейскага саюза і рэагаванні на крызісныя сітуацыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў намеснік міністра падкрэсліў вялікую ролю ЕС і еўрапейскіх краін у распрацоўцы эфектыўнай калектыўнай міжнароднай стратэгіі па барацьбе з тэрарызмам і запрасіў прадстаўнікоў адпаведных структур ЕС да актыўнага ўдзелу ў мінскай антытэрарыстычнай міжнароднай канферэнцыі 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі