Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 сакавіка 2019, 17:32

Беларусь выступае за эфектыўную рэалізацыю дамоўленасцей у інтэграцыйных аб'яднаннях - Петрышэнка

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за эфектыўную рэалізацыю дамоўленасцей у інтэграцыйных аб'яднаннях. Аб гэтым заявіў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нашай краіны як краіны з адкрытай эканомікай вельмі важна эфектыўнае супрацоўніцтва ў інтэграцыйных утварэннях. Мы заўсёды паслядоўна выступалі і выступаем за актыўную і, самае галоўнае, эфектыўную рэалізацыю ўсіх тых дамоўленасцей, якія ёсць у інтэграцыйных утварэннях", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Ключавое пытанне для Беларусі - супрацоўніцтва з Расіяй у фармаце Саюзнай дзяржавы. Таму на сённяшняй нарадзе, паводле слоў віцэ-прэм'ера, падрабязна абмяркоўвалася рэалізацыя дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы: што ўдалося вырашыць, якія пытанні знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі, як выпрацаваць механізмы для актывізацыі сумеснай работы і дасягнення абазначаных мэт.

"Гэта стварэнне камфортных умоў для нашых грамадзян у плане сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх дзяржаў. Мы абмяркоўвалі менавіта ўсю гэту праблематыку: як павысіць эфектыўнасць функцыянавання інстытуцыянальных органаў, як вырашыць дадатковыя пытанні ў парадку дня, звязаныя ў першую чаргу з эфектыўным функцыянаваннем нашага кааперацыйнага ўзаемадзеяння ў сферы прамысловасці, як зняць узнікаючыя перыядычна бар'еры з пастаўкамі нашай прадукцыі на рынак Расійскай Федэрацыі", - расказаў ён.

Ігар Петрышэнка нагадаў, што з расійскага і беларускага боку была створана рабочая група, якая павінна прааналізаваць рэалізацыю дагавора аб Саюзнай дзяржаве і намеціць канкрэтныя напрамкі для паглыблення інтэграцыі. "Рабочая група ў фармалізаваным выглядзе не збіралася на сваё агульнае пасяджэнне. Але асобныя кансультацыі паміж яе членамі як з расійскага боку, так і з беларускага праводзіліся. Таму ўсё ў нашых руках, нам пад сілу. Я думаю, што гэта работа будзе актывізавана ў бліжэйшы час", - дадаў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі