Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 мая 2018, 13:14

Беларусь выказала занепакоенасць эскалацыяй насілля ў раёне сектара Газа

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліцы Беларусь занепакоены эскалацыяй насілля на размежавальнай лініі паміж ізраільскімі і палесцінскімі тэрыторыямі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"У Рэспубліцы Беларусь занепакоены эскалацыяй насілля на размежавальнай лініі паміж ізраільскімі і палесцінскімі тэрыторыямі, асабліва ў раёне сектара Газа, якая прывяла да шматлікіх ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва", - заявілі ў міністэрстве.

МЗС Беларусі заклікае бакі канфлікту да стрыманасці і адмовы ад дзеянняў, якія могуць прывесці да далейшага кровапраліцця.

Беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Ізраілі, рэкамендавана пазбягаць месцаў правядзення пратэсных акцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі