Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь указвае на недапушчальнасць палітычнага маніпулявання інструментамі Канвенцыі Эспа

Палітыка 06.02.2019 | 19:24
Фота ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС
Фота ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Жэневе 5-7 лютага праходзіць прамежкавая нарада бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Канвенцыя Эспа), удзел у якой прымае дэлегацыя Беларусі на чале з першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Іяй Малкінай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На нарадзе будуць разгледжаны праекты рашэнняў, звязаныя з выкананнем бакамі Канвенцыі Эспа. "З улікам разгляду скаргі Літвы адносна працэдуры рэалізацыі праекта БелАЭС дэлегацыя Беларусі ў сваіх выступленнях падкрэсліла, што АЭС у Астраўцы будуецца і дасць першы ток у строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі. Дэлегацыя ўказала на недапушчальнасць палітычнага маніпулявання інструментамі Канвенцыі, што ў выніку вядзе да падрыву яе цэласнасці і міжнароднага аўтарытэту. Літоўскаму боку чарговы раз прапанаваны набор магчымых сумесных крокаў і дзеянняў, якія далі б магчымасць афіцыйнаму Вільнюсу адмовіцца ад практыкі скаргаў у міжнародныя структуры і вярнуцца да непасрэднага дыялогу", - падкрэслілі ў МЗС.

Беларуская дэлегацыя праінфармавала ўдзельнікаў форуму аб мерах па забеспячэнні бяспекі будуемай АЭС у Астраўцы, у тым ліку аб кроках урада Беларусі па ўзаемадзеянні з МАГАТЭ, выніках работы ацэначных місій гэтай арганізацыі ў Беларусі, а таксама аб супрацоўніцтве па гэтай тэме з Еўрапейскім саюзам.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юрый Амбразевіч, а таксама прадстаўнікі Мінпрыроды, Мінэнерга, МЗС, МНС і пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе.

Канвенцыя Эспа замацоўвае абавязацельствы бакоў адносна ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе на ранніх стадыях планавання рэалізацыі праектаў. У ёй змяшчаны агульныя абавязацельствы дзяржаў паведамляць і кансультавацца адна з адной па ўсіх буйных праектах пры іх разглядзе, якія маглі б мець значнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, што выходзіць за рамкі тэрытарыяльных межаў. Канвенцыя ўступіла ў сілу 10 верасня 1997 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.